Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць аднолькавыя ўмовы работы для прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў легпрама

Прэзідэнт 16.05.2019 | 14:54

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць аднолькавыя ўмовы работы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання ў сферы лёгкай прамысловасці незалежна ад формы ўласнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы новага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба, у рэшце рэшт, прывесці ўсе суб'екты гаспадарання ў аднолькавыя ўмовы - і прыватныя, і індывідуальныя, і мяшочнікаў (яны крыўдзяцца, што я іх так называю, а як інакш?), каб усе былі ў аднолькавых умовах, як дзяржпрадпрыемствы. Няхай канкурыруюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, нягледзячы на тое, што з часоў Савецкага Саюза ў Беларусі захавалася і атрымала развіццё магутная база ў сферы лёгкай прамысловасці, цяпер краіна імпартуе значныя аб'ёмы адпаведнай прадукцыі. "Сёння рознае адзенне прывозім з-за мяжы, а ў сябе нібыта не можам вырабляць. Гэта відаць і знешне, і па эканамічных паказчыках", - канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы паставіў перад новым кіраўніком "Беллегпрама" задачу аздаравіць галіну, абнавіць кадравы склад. "Трэба ўзварухнуць апарат. Не хочуць працаваць, значыць трэба новых людзей уводзіць. Часу на разварушванне практычна няма. Трэба раскруціць тыя прадпрыемствы, якія сёння могуць працаваць (іх нямала)", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на праблемныя прадпрыемствы, у прыватнасці, ААТ "Сукно" і "Камволь". "Па "Камволі" проста трэба пачынаць працаваць як належыць. Гэта нікуды не варта. У вас нават у Пінску не было такога ўзроўню, як у іх, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся на новага кіраўніка "Беллегпрама" Таццяны Лугіной, якая раней узначальвала Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе". - Працаваць, відаць, не хочуць".

Кіраўнік дзяржавы даручыў новаму кіраўніку разабрацца ў сітуацыі на прадпрыемствах, прыняць дзейсныя меры, а са свайго боку паабяцаў усялякае садзейнічанне. "Вядома, будзе няпроста падняць гэты пласт. Але вы заўсёды можаце разлічваць у тым ліку і на маю падтрымку", - запэўніў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.