Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 снежня 2020, 15:13

Лукашэнка запатрабаваў тлумачэння прычын смерці дзіцяці ў Мінскай дзіцячай інфекцыйнай бальніцы

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў тлумачэння прычын, якія прывялі да смерці дзіцяці 16 снежня ў Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы гэту ўстанову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Таго, каго трэба лячыць, таго трэба лячыць і ратаваць. Каб не было вось так, як у вас атрымалася (можа, не столькі ў вас) з гэтым 13-гадовым хлапчуком. Я не абвінавачваю пакуль нікога. Усякае можа быць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Было адзначана, што ў бальніцы падлетак правёў менш за суткі. "А чым займалася паліклінічнае звяно? Не павінна гэтага быць. Вы бацькам не растлумачыце. Вы ж сама маці (звяртаючыся да галоўурача бальніцы Марыны Сакаловай. - Заўвага БЕЛТА). Я бацька. Разумееце, для мяне дзіця - гэта больш чым святое, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы павінны былі прыняць усякія меры для таго, каб выратаваць дзіця. Калі памірае дзіця - гэта катастрофа. Таму мы павінны ў гэтых адносінах працаваць вельмі зладжана".

"Яшчэ раз кажу: я ад вас патрабую тлумачэння наконт гэтага. Каб гэта не здарылася зноў. Не павінна быць "можа быць не вывучана". Вы мне далажыце, у чым прычына. Калі нашы ўрачы не ўмеюць з нейкімі відамі хвароб змагацца, калі яны наогул не разумеюць, што гэта такое, ну дык мы будзем іх вучыць. Гэта ж зразумела, яны ж не богі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што трэба своечасова і аператыўна рэагаваць на хваробу, асабліва ў дзяцей: "Бачыце - дзіця, тэмпература за 40. Няхай яно толькі захварэла. Неадкладна ёй званок (галоўурачу бальніцы. - Заўвага БЕЛТА): дапамажыце, ратуйце! Тады трэба кансіліумы праводзіць, а не тады, калі на ШВЛ дзіця знаходзіцца. Кансіліум трэба праводзіць у пачатку. Нельга лячыць дома, калі небяспека".

"Я разумею, што да вас прывезлі, тут самае сучаснае абсталяванне. Вядома, вы рабілі ўсё, што маглі. Але калі ўжо неабарачальныя працэсы пачаліся, што зможаш... Вось тут мы павінны працаваць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі