ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2023, 13:35

Лукашэнка запатрабаваў стварыць селекцыйна-генетычны цэнтр у птушкагадоўлі. Якую задачу ён будзе вырашаць?

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў стварыць селекцыйна-генетычны цэнтр у птушкагадоўлі. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавая задача ў птушкагадоўлі - знізіць залежнасць галіны ад імпарту, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Да гэтага часу няма альтэрнатывы імпарту куранят для вытворчасці інкубацыйнага яйка.

"10 ці 5 гадоў вы мне расказваеце пра гэтых куранят і пра яйка. Няўжо мы не можам у сябе гэта вырабляць? Неабходна забяспечыць сябе ўласнай племянной прадукцыяй. Стварыце селекцыйна-генетычны цэнтр, як гэта ёсць у жывёлаводаў. Паўгода на распрацоўку бізнес-плана, і ў наступным годзе гэта трэба зрабіць, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Давайце збяром гэтыя капейкі і пабудуем гэты цэнтр. Урэшце і птушкафабрыкі ў нас не бедныя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі