Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2023, 11:41

Лукашэнка запатрабаваў самымі жорсткімі метадамі выкарчоўваць насілле над жанчынамі і дзецьмі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў самымі жорсткімі метадамі выкарчоўваць насілле над жанчынамі і дзецьмі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў сілавога блока, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па-ранейшаму жанчыны і дзеці становяцца ахвярамі насілля, у тым ліку сексуальнага. Неабходна ўзмацніць работу па іх абароне, а таксама прафілактыцы падлеткавай злачыннасці. Мужыкі, калі мы не можам абараніць сваіх жанчын, грош нам цана! Прыняць самыя жорсткія меры ў гэтым плане!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Вы разумееце, мы заўсёды вось так вось ходзім на расслабоне, як у народзе кажуць, таму што гэта не датычыцца ні нашых з вамі жонак, ні нашых дачок. Не дай бог, вядома, але вы сядзьце і ўявіце гэта сабе. І калі ўявіце, зыходзьце з гэтага. Гэта трэба выкарчоўваць з нашага грамадства самымі жорсткімі метадамі. Як барацьба з тэрарызмам", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі