Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2019, 13:25

Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю

10 снежня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю ў выпадку ўніфікацыі падатковага заканадаўства з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе, дзе абмяркоўваліся пытанні павышэння эфектыўнасці работы тытунёвай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела, што ў Расійскай Федэрацыі тытунь, ды і алкаголь, па цэнах значна вышэйшы, чым у Рэспубліцы Беларусь. Калі раптам уніфікацыя (падатковага заканадаўства адбудзецца. - Заўвага БЕЛТА), гэта можа прывесці да сур'ёзнага росту цэн на тытунёвыя вырабы, што недапушчальна для грамадзян Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Як вядома, у перагаворах з Расійскай Федэрацыяй мы ўзнімаем многія пытанні, у тым ліку цэнаўтварэння, асабліва на адчувальныя тавары, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пры ўсім негатыве тытуню, алкаголю, гэта сур'ёзныя артыкулы пры фарміраванні нашага бюджэту, таму тут не павінна быць ніякіх шараханняў".

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў і старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько

У час нарады кіраўніку дзяржавы было даложана аб тым, як ідуць справы з вытворчасцю і рэалізацыяй тытунёвых вырабаў, таксама з улікам пераўтварэнняў у галіне, праведзеных амаль год таму. "Мы ў свой час перабудавалі свой рынак - вытворчасць і рэалізацыю. У нас гэта сфера строга рэгулюецца. У нас ёсць інвестар, які ў свой час узяўся за рэалізацыю тытунёвых выбараў нашых прадпрыемстваў і абавязаўся значна павысіць плату ў бюджэт, таму мы пайшлі на дагавор з ім", - адзначыў Прэзідэнт. Ён пацікавіўся, як інвестар выконвае свае абавязацельствы.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў

Аляксандр Лукашэнка абазначыў сваё негатыўнае стаўленне да курэння, але ў той жа час падкрэсліў, што гэта яго асабістае меркаванне: "Я курцоў не падтрымліваю, у мяне асаблівае да гэтага стаўленне. Але адна справа - маё меркаванне, іншая - самога чалавека, які бярэ цыгарэту, купляе за грошы і губіць сваё здароўе. Словам, гэта пэўныя сацыяльныя пытанні".

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў падрыхтавацца да абмеркавання ў будучым пытанняў вытворчасці і рэалізацыі ў краіне алкагольных тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі