Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2021, 10:41

Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак на незадзейнічанай тэрыторыі гарбарнага завода ў Гатаве

23 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання запатрабаваў навесці парадак на незадзейнічанай тэрыторыі завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы спытаў у кіраўніцтва прадпрыемства, якія плошчы займае завод. Паводле слоў генеральнага дырэктара Вольгі Паліціка, прадпрыемства размясцілася на тэрыторыі 27 га, аднак сёння палавіна тэрыторыі незадзейнічана. Там стаяць пустыя і непрыдатныя будынкі.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына і ў свайго памочніка Аляксандра Косінца, чаму да гэтага часу не вырашана пытанне з гэтымі тэрыторыямі. Бо задача ставілася яшчэ ў 2014 годзе ў час мінулага наведвання завода Прэзідэнтам. "Чаму не было вырашана гэта пытанне?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

Меркаванні ў кіраўніцтва прадпрыемства і чыноўнікаў разышліся: адны выступаюць за знос будынкаў і аддачу зямель пад новыя вытворчасці, нехта лічыць, што старыя цэхі неабходна мадэрнізаваць і такім чынам пашырыць гарбарную вытворчасць. Але канчатковага рашэння няма.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з гэтым пытаннем і навесці парадак на гэтай тэрыторыі, каб землі не прападалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі