Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2023, 12:07

Лукашэнка запатрабаваў фарсіраваць будаўніцтва беларускіх партоў у Расіі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў фарсіраваць будаўніцтва беларускіх партоў у Расіі. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па экспарце беларускіх тавараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ў сувязі са спробамі задушыць Беларусь у мінулым годзе санкцыямі была парушана існуючая лагістыка. Давялося шукаць новыя лагістычныя шляхі. "Трэба будзе абмеркаваць і гэтыя пытанні. Прынамсі тое, што вы прасілі мяне вырашыць на ўзроўні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі для таго, каб былі адкрыты для нас парты, я мяркую, што ўсе пытанні вырашаны. Пытанне застаецца за малым - пачынаць грузіць у гэтых партах. Хоць сёе-тое мы пачалі ўжо грузіць. Трэба хутчэй будаваць гэтыя парты, даводзіць да пэўнага ўзроўню і гандляваць ужо праз уласныя парты".

Як паведамлялася, у жніўні 2022 года кіраўнік дзяржавы правёў нараду па стварэнні партовых магутнасцей для экспарту беларускай прадукцыі. Размова ішла ў тым ліку аб кошце і тэрмінах будаўніцтва, акупнасці і магчымых рызыках. "Пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальнымі затратамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, для Беларусі цяпер выпаў добры шанц стварыць уласную партовую інфраструктуру. "Аб чым мы, увогуле, даўно марылі. Расійская Федэрацыя адкрыла для нас дзверы на ўсіх узроўнях. Прынамсі, з боку Прэзідэнта Расіі, з якім я вёў і вяду перагаворы па гэтых пытаннях, перашкод ніякіх няма, выключная падтрымка. Ці так гэта на вашым узроўні, я хацеў бы сёння пачуць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас няма часу чакаць, пакуль пабудуецца тая ці іншая інфраструктура ў якім-небудзь порце. Размова ідзе сёння перш за ўсё пра паўночна-заходні рэгіён Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе парты Піцера і вакол яго (ён ведае гэта дасканала) і прапанаваў: выбірайце любы напрамак. Але я яму сказаў, нам ужо сёння трэба грузіць. Гаворыць: любы пункт і пачынайце грузіць. Таму (я так вобразна часта гавару) пакуль будзем будаваць - мяшкамі будзем грузіць. Зразумела, 12 мільёнаў тон і больш мяшкамі не загрузіш, але тым не менш гэта сведчыць аб тым, што мы ўжо сёння павінны літаральна на кожным свабодным квадратным метры расійскіх партоў грузіць свае тавары", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі