.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 сакавіка 2018, 16:29

Лукашэнка запатрабаваў ад урада скараціць знешні доўг

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада скараціць знешні доўг. Аб гэтым ён заявіў сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння нам трэба максімальна пазбавіцца ад знешніх даўгоў. Яны скоўваюць нашы магчымасці, асабліва сацыяльныя, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Аддаваць каля 10 працэнтаў ВУП толькі на абслугоўванне дзярждоўгу - недазвольная раскоша".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, бюджэт - гэта асаблівае пытанне. "У канцы мінулага года было шмат шуму наконт яго скарачэння на 10 працэнтаў. І што ж атрымліваецца (гэта пытанне Амарыну), зрэзалі расходы на 10 працэнтаў, рэзервовы фонд не расходавалі, стаўкі падаткаў павысілі толькі з лютага, а ў першым месяцы атрымалі прафіцыт. Гэта вы яго плануеце так бесталкова?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб у 2018 годзе работу па бюджэтным працэсе пачалі па-новаму. "Не ад дасягнутага, а "з нуля". Кожны атрымальнік сродкаў павінен пераканаўча даказаць неабходнасць кожнага бюджэтнага рубля, на які ён прэтэндуе. Гэта датычыцца як рэспубліканскага, так і мясцовага бюджэту", - заявіў ён.

Што датычыцца дзяржаўнага доўгу, то патрабаванне Прэзідэнта простае і зразумелае - скарачэнне доўгу. "Гэта павінна быць выканана", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі