7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб праекце закона "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці" запатрабаваў ад урада і банкаў вырашыць праблему праходжання плацяжоў з іншымі краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не задаволены работай урада і банкаў па праходжанні плацяжоў пры ажыццяўленні знешнегандлёвых аперацый.
"Мы нібыта прадукцыю можам паставіць і іншае... Але гэта ў бліжэйшы час мы разгледзім, урад і банкі зробяць справаздачу, як яны працуюць па плацяжах. Проста трэба ўпірацца і працаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму трэба спецыялістам Нацыянальнага банка і ўвогуле банкам падключацца да вырашэння праблемы праходжання плацяжоў. Гэтай праблемы быць не павінна. Яе няма: мы проста дрэнна працуем. І асобныя нашы прыватнікі паказваюць, як трэба працаваць".-0-