Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2024, 12:53

Лукашэнка западозрыў студэнтаў у тролінгу

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы наведаць гістарычны факультэт БДУ і прачытаць лекцыю аб станаўленні сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы ў фармаце "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы студэнт гістарычнага факультэта БДУ адзначыў, што гістфак нядаўна адзначыў 90-годдзе, а зусім хутка завершыцца рэканструкцыя будынка факультэта па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску. Адсюль, дарэчы і пачыналася гісторыя вышэйшай школы Беларусі. Навучэнец папрасіў Прэзідэнта наведаць гістарычны факультэт і прачытаць лекцыю аб сучаснай беларускай дзяржаўнасці. "Вы з'яўляецеся тым чалавекам, на вачах якога адбылося шмат гучных гістарычных падзей", - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка адразу папярэдзіў, што лекцыя будзе доўгай, нават за дзве гадзіны ён не паспее расказаць аб галоўным. "Калі будзеце цярпець, то я падумаю, у які час пасля выбараў. Нават калі Прэзідэнтам не буду, я гатовы да гісторыкаў прыехаць, я люблю гісторыю. Але, напэўна, за дзве гадзіны я не змагу ўсё выкласці, калі падрабязна, каб вы разумелі, што мы з вамі стварылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Цэлы курс давядзецца рабіць", - заўважыла адна са студэнтак - мадэратар сустрэчы.

"Так, можа", - пагадзіўся Прэзідэнт і пачуў смех у зале.

"Значыць, троляць мяне. Ну, зразумела", - усміхнуўся Прэзідэнт, і ў зале зноў пачуўся студэнцкі смех.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі