Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2024, 11:50

Лукашэнка замежным паслам: калі вам цікавы вопыт дзяржкіравання, мы гатовы ім падзяліцца

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца напярэдадні вельмі важных і адказных мерапрыемстваў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння бярэ адлік новы этап у вашым прафесійным жыцці, і я вельмі рады, што вы вырашылі яго звязаць менавіта з нашай краінай. Са свайго боку зробім усё, каб гэты перыяд пакінуў самыя лепшыя ўспаміны і прынёс нам карысць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі вам цікавы вопыт дзяржаўнага кіравання, мы гатовы ім падзяліцца", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца напярэдадні вельмі важных і адказных мерапрыемстваў - выбараў дэпутатаў усіх узроўняў і фарміравання Усебеларускага народнага сходу.

Прэзідэнт таксама адзначыў: "Сапраўды знакавай падзеяй для беларусаў у гэтым годзе стане святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму. Вы на свае вочы зможаце ўбачыць, як беларусы захоўваюць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, яе героях і бязвінных ахвярах".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі