Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2022, 10:54

Лукашэнка - замежным дыпламатам: Беларусь заўсёды адкрытая для любых разумных ініцыятыў

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды адкрытая для любых разумных ініцыятыў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 верасня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўпэўнены, што ўсе вы шчыра паважаеце беларускі народ, а таксама яго выбар, каб канструктыўна працаваць з першых дзён свайго знаходжання на нашай зямлі. Ведайце, Беларусь заўсёды адкрытая для любых разумных ініцыятыў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Перакананы, у кантактах з прадстаўнікамі нашых дзяржаўных органаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый вы ўбачыце выключна добразычлівы і дзелавы падыход", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама прывітаў дыпламатаў у сталіцы Беларусі - горадзе-героі Мінску. "Горадзе гасцінным, прыгожым, які дынамічна развіваецца", - адзначыў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што бягучы год у Беларусі праходзіць пад знакам захавання гістарычнай памяці народа. "Беларускі народ вельмі шчыры, добразычлівы і працавіты. Вы даведаецеся, якая багатая наша зямля, як шмат сфер для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва мы з вамі можам паспяхова развіваць. Прапаную вам праяўляць актыўнасць ва ўмацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі. Мы заўсёды пойдзем насустрач вашым канструктыўным ідэям, праектам і прапановам. Гатовы разгледзець любы ваш пункт гледжання", - запрасіў да развіцця супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі