Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: закрываць вочы на канфлікты ў рэгіёне АБСЕ ні ў якім разе нельга

Прэзідэнт 29.04.2019 | 11:55
Аляксандр Лукашэнка і Георгій Цэрэтэлі
Аляксандр Лукашэнка і Георгій Цэрэтэлі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэгіёне Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе назбіралася шмат праблем, і закрываць вочы на іх ні ў якім разе нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згадзіцеся, назбіралася вельмі шмат праблем у нас тут у агульным доме, якія трэба вырашаць: і Нагорны Карабах, і Прыднястроўе, шмат іншых менш значных і гучных праблем. Дабавілася Украіна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, можа, вельмі часта крытыкуе арганізацыю за слабую рэакцыю на гэтыя праблемы, аднак іх вырашэнне - непасрэдная работа АБСЕ. "Гэта арганізацыя перш за ўсё па бяспецы на Еўрапейскім кантыненце, і закрываць сёння вочы на гэтыя праблемы ні ў якім разе нельга", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ўжо доўгі час на пляцоўцы АБСЕ не праводзяцца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, на якіх можна было б абмеркаваць бягучыя пытанні і намеціць шляхі выхаду з існуючай сітуацыі. Апошняе такое мерапрыемства прайшло ў 2010 годзе ў Астане, але яшчэ больш маштабная канферэнцыя адбылася ў 1999 годзе ў Стамбуле.

"Гэта была моцная канферэнцыя, і больш не збіраліся, а трэба было б. Таму вельмі шмат праблем, на якія трэба не проста звярнуць увагу. Трэба збірацца і вырашаць іх. Калі не ўдасца вырашыць, то хаця б намеціць шляхі, перспектывы якія-небудзь. У адваротным выпадку навошта стваралі арганізацыю? - сказаў Прэзідэнт. - Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу падтрымку, сумленнасць і шчырасць ва ўсіх пытаннях".

У сваю чаргу Георгій Цэрэтэлі падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за арганізацыю на высокім узроўні 26-й сесіі ПА АБСЕ, якая прайшла ў Мінску ў ліпені 2017 года. Ён таксама падкрэсліў асаблівы характар дружалюбных і дзелавых адносін са старшынямі палат беларускага парламента. "Мы са спадаром Андрэйчанкам (старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Заўвага БЕЛТА) сустракаемся трэці раз. Гэта сімвалізуе актыўнасць Беларусі ў нашай арганізацыі, з нашага боку таксама ёсць жаданне працаваць з краінай", - звярнуў увагу Георгій Цэрэтэлі.

Ён згадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам, што ў рэгіёне АБСЕ ёсць праблемы, якія патрабуюць абмеркавання і вырашэння. "Калі ў суседзяў праблемы, гэта і твае праблемы. Я згодны з вамі, што АБСЕ - арганізацыя вельмі сур'ёзная, і многія краіны, і Беларусь, робяць вельмі шмат, каб узмацніць яе. Мы за гэта ўдзячныя", - канстатаваў старшыня Парламенцкай асамблеі.

Георгій Цэрэтэлі прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай парламенцкай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ "Адзін пояс і адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і працвітання". У планах Георгія Цэрэтэлі таксама наведванне індустрыяльнага парка "Вялікі камень" разам з іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі.

Група падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ створана ў ліпені 2017 года на 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі ў Мінску. У яе склад увайшлі 24 дзяржавы. Група адыгрывае ролю платформы, якая садзейнічае ўзаемавыгадным эканамічным і гандлёвым сувязям шляхам развіцця транспартных калідораў, мер па спрашчэнні перавозак і гандлёвых працэдур, забеспячэння свабоднага і бяспечнага перамяшчэння асоб, тавараў, паслуг і інвестыцый.

Парламент Беларусі цесна супрацоўнічае з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ і ўносіць практычны ўклад у яе дзейнасць. Беларускія заканадаўцы ў розныя гады ініцыіравалі некалькі рэзалюцый, якія ў далейшым былі прыняты арганізацыяй. Яны датычыліся супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, барацьбы з гандлем людзьмі, садзейнічання выкарыстанню новых крыніц энергіі, развіцця зялёнай эканомікі, абароны сацыяльна-эканамічных правоў, распрацоўкі мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў, пашырэння лічбавай эканомікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.