14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў вельмі не забягаць наперад у развіцці штучнага інтэлекту. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Што датычыцца ў цэлым ІТ-тэхналогій і тэмы штучнага інтэлекту, што цяпер асабліва на слыху, Аляксандр Лукашэнка выказаў пазіцыю, што гэтым, вядома, трэба займацца, але забягаць наперад вельмі далёка нельга. "Так, каб грамадства наогул не разумела і не ўспрымала гэтых захадаў", - растлумачыў ён.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нават замежныя спецыялісты высокага ўзроўню, з якімі ён размаўляў і якія займаюцца тэмай штучнага інтэлекту, не ведаюць, да чаго можа прывесці ў выніку развіццё гэтай тэхналогіі. "На гэтыя пытанні яны не маюць адказу. Я кажу: можа, мы не спатрэбімся ў свой час? "Мы не ведаем". Дык, кажу, навошта ж мы робім гэта, вы нас да гэтага ведзяце. Быў адказ: гэта выгада, таму гэта робім", - падзяліўся дэталямі сваіх закрытых сустрэч кіраўнік дзяржавы.
"Так, трэба на паўкроку, на крок ісці наперадзе. Наша агульная гісторыя гэтаму вучыць, - адзначыў Прэзідэнт. - Не падумайце, што я рэтраград. Не трэба рабіць тое, што сёння, заўтра, а, можа і паслязаўтра не тое што не трэба будзе людзям, а незразумела будзе для людзей. Таму штучным інтэлектам трэба займацца, з майго пункту гледжання. І рабіць тое, што нам сёння і заўтра трэба будзе. І не палохаць людзей гэтым штучным інтэлектам. Таму што больш за 90 працэнтаў грамадства чулі аб гэтым, але не разумеюць, што гэта такое".-0-