Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў невялікія краіны заявіць аб сабе

Прэзідэнт 08.10.2019 | 12:50
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія дзяржавы павінны заявіць аб сабе перад вялікімі дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часта дзяржавы падзяляюць на вялікія, сярэднія і малыя. "Такіх не бывае: усе народы вялікія, нават калі гэта тысяча чалавек, - перакананы Прэзідэнт. - Нас прыгожа падзяляюць, перацягваюць на адзін, другі бок. І мы губляемся сярод гэтых гігантаў. Нам пара неяк аб'яднаць бы свае галасы, сказаць "вялікім", што яны не такія вялікія". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасным свеце нават вялікія і моцныя краіны слабаабароненыя. Ён нагадаў аб Саудаўскай Аравіі, нафтавыя аб'екты якой нядаўна былі атакаваны беспілотнікамі.

"Таму не трэба хавацца за шырму велічы і падобных тэрмінаў. Трэба дамаўляцца. Калі б мы змаглі аб'яднацца па-сапраўднаму, на нейкай платформе, нас пачулі б. Але зноў жа: гэтыя "вялікія" не даюць нам, сярэднім і малым дзяржавам, гэта зрабіць, таму што вялікая формула "раздзяляй і ўладар" пакуль яшчэ не зжыла сябе і наўрад ці зжыве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.