Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не ствараць новыя структуры толькі дзеля глытка свежага паветра

Прэзідэнт 22.11.2019 | 14:47
У час нарады
У час нарады

22 лістапада, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае кіраўніцтва Віцебскай вобласці ад стварэння новых структур у сельскай гаспадарцы толькі дзеля глытка свежага паветра. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Віцебску на тэму развіцця АПК рэгіёна, дзе ў тым ліку абмяркоўваюцца прапановы па стварэнні ў вобласці супербуйнога холдынга, каб паправіць справы ў сельскай гаспадарцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўсумніўся ў неабходнасці стварэння прапанаванага супербуйнога холдынга. "Трэба ўзважваць гэтыя прычыны (існуючай негатыўнай сітуацыі ў АПК вобласці і падставы для стварэння холдынга. - Заўвага БЕЛТА), розныя. Калі вы гэта робіце дзеля глытка свежага паветра (размова аб магчымасці адтэрмінаваць вырашэнне бягучых праблем. - Заўвага БЕЛТА), то праз год гэтага паветра не будзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І не дай бог у вас будзе гэты Прэзідэнт, і ў вас паветра ўжо не будзе, я вас усіх у турму адпраўлю. Таму не хлусіце, гаварыце, якая праблема. Я бачу вашу праблему. Вы безгаспадарча, бязладна працуеце. Вельмі дрэнна. Так не павінны працаваць".

Прэзідэнт строга папярэдзіў усіх кіраўнікоў, што нават калі дзяржава акажа дапамогу гаспадаркам у даўгавой частцы, то гэтыя грошы ў далейшым трэба будзе вярнуць: "Ніякіх надбудоў. Што датычыцца даўгоў... Калі нават мы іх адтэрмінуем, але кожны год кроўю і потам вы будзеце зарабляць грошы і дакладваць аб нейкім прыросце. Гэта датычыцца і Магілёўскай, і Гомельскай абласцей, і іншых. Дурніцы, мужыкі, больш не будзе".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.