Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 13:29

Лукашэнка заклікаў народ Польшчы абразуміць сваіх палітыкаў

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў польскі бок прапусціць бежанцаў у Германію. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я таксама хачу звярнуцца да народа Польшчы. Да дружалюбнага працавітага народа, з якім мы заўсёды жылі па суседстве. Я звяртаюся да народа Польшчы не таму, што там няма кіраўніцтва. Проста кіраўніцтва ў Польшчы звар'яцела, страціла рэальнасць. Паважаныя палякі, абразумце сваіх палітыкаў! Вы ж разумееце, што за кошт гэтых абяздоленых людзей яны хочуць вырашыць свае ўнутраныя і знешнія праблемы", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што кіраўніцтва Польшчы разлічвае вытаргаваць мільярды еўра ў Еўрапейскага саюза, які заблакіраваў гэту дапамогу з-за рознагалоссяў з краінай. Акрамя таго, Польшча сітуацыяй на граніцы стараецца адцягнуць увагу сваіх грамадзян ад унутраных праблем.

"Палякі незадаволены палітыкай кіруючай кааліцыі, і яны ўсё больш прад'яўляюць патрабаванняў свайму ўраду. І каб адцягнуць увагу ад гэтых праблем, яны (улады Польшчы. - Заўвага БЕЛТА) учынілі гэту бойню на граніцы, - сказаў Прэзідэнт. - Таму яшчэ раз прашу палякаў, настойліва прашу: нам не патрэбны ніякія сутыкненні, тым больш войны, прапусціце гэтых людзей у Германію. Яны ж не да нас, у Беларусь, не ў Польшчу ідуць. Яны ідуць у Германію, прапусціце іх, і будзе вырашана праблема!".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі