Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 10:25

Лукашэнка заклікаў моладзь прымаць эстафету па ўвекавечанні памяці аб подзвігах і героях вайны

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе прадоўжана работа па ўвекавечванні памяці аб подзвігах і героях Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння тут, на месцы лёсавызначальных баёў, мы ўспамінаем усе бітвы, з якіх склалася Вялікая Перамога. Вымпеламі "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны", якія вы бачыце перад сабой, адзначаны 27 населеных пунктаў Беларусі. І гэта далёка не ўсе вядомыя нам адрасы мужнасці. Мы прадоўжым гэту работу па ўвекавечванні памяці аб подзвігах і героях Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што настаў час моладзі прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў і падтрымліваць Вечны агонь гэтай памяці. "Падтрымліваць дзеля міру на нашай зямлі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі