Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2022, 13:50

Лукашэнка заклікаў іншыя постсавецкія краіны да збліжэння з Саюзнай дзяржавай

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сучасным этапе Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі адыгрывае ролю лакаматыва ў агульным патоку інтэграцыйных працэсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз з'яўляецца прыкладам, узорам культурнага і эканамічнага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. "Сёння краіны постсавецкай прасторы павінны быць шчыра зацікаўлены ў збліжэнні з Саюзнай дзяржавай, калі, вядома, яны хочуць захаваць свае суверэнітэт і незалежнасць. Мы пераканаліся, што толькі разам можна процістаяць глабальным выклікам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Тыя, хто пакуль яшчэ сумняваецца, павінны разумець: без хутчэйшага з'яднання, умацавання міждзяржаўных сувязей і проста нармальных чалавечых адносін нас заўтра можа не быць", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі