Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2021, 13:08

Лукашэнка заклікаў грамадзян да стварэння з малітвай аб Беларусі і любоўю ў сэрцах

2 мая, Тураў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы ў свята Вялікадня праваслаўны храм у Тураве, заклікаў грамадзян да стварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце ствараць. Свой дом, свой горад, сваю цудоўную, чыстую і ўтульную Беларусь. У нашых сілах з малітвай аб Беларусі, з любоўю ў сэрцы рабіць усё, каб праз стагоддзі нашчадкі ўспаміналі пра нас з гонарам і павагай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У прыклад ён прывёў Кірылу і Лаўрэнція Тураўскіх, Еўфрасінню Полацкую, Мітрапаліта Філарэта, якіх у ліку многіх іншых успамінаюць як самых шануемых людзей роднай зямлі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўсіх грамадзян краіны: "Давайце ствараць будучыню! Будучыню не толькі нашу, але найперш будучыню нашых дзяцей, унукаў. Давайце рабіць усё, каб злыя духі не закранулі чарговы раз зямлю беларускую. Давайце зробім усё ад нас залежнае, каб падарыць прыйшоўшаму за намі пакаленню мір і спакой. Каб яны ў палях, на фабрыках, заводах маглі працаваць як мае быць, жыць і гадаваць сваіх дзяцей", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі