Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2023, 17:36

Лукашэнка заклікаў берагчы чысціню роднай мовы і не ўпускаць у свой дом чужародныя традыцыі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба берагчы чысціню роднай мовы і не ўпускаць у свой дом чужародныя традыцыі. Да гэтага заклікаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба памятаць, што ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы ўпускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей. Калі хочам, каб яны жылі на сваёй зямлі свабодна і незалежна, як мы, то павінны ў першую чаргу навучыць адрозніваць родныя традыцыі ад чужародных", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Таму штогадовая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэмій года перш за ўсё - гэта знак прызнання ўсіх, хто працуе на гуманітарнай і культурнай ніве, хто захоўвае нашы духоўныя вытокі. Без перабольшання, у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ваша роля таксама з'яўляецца вядучай", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі