Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства

Прэзідэнт 19.04.2019 | 14:46

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі - наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што менавіта разам грамадзяне ствараюць сучасную гісторыю беларускага народа і ў год 25-годдзя Канстытуцыі могуць з упэўненасцю канстатаваць - Беларусь як незалежная дзяржава адбылася.

"Спавядаючы розныя рэлігіі - мы адзіныя ў веры; гаворачы на дзвюх дзяржаўных мовах - мы адна нацыя; абапіраючыся на вопыт мінулага - разам ствараем і будзем ствараць будучыню. Мы - народ суверэннай Беларусі, моцнай і квітнеючай краіны, міралюбівай і адкрытай усяму свету!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2019 29 або 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-8 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 8-9 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 2 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 11 чэрвеня - 1 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).