Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 15:05

Лукашэнка заклікаў бацькоў з разуменнем аднесціся да патрабаванняў школы ў пытаннях бяспекі дзяцей

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў бацькоў з разуменнем аднесціся да патрабаванняў школы ў пытаннях бяспекі дзяцей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністр далажыў аб прынятых мерах па навядзенні дысцыпліны і парадку ў школах. Гэта правільна і звязана непасрэдна з пытаннямі бяспекі дзяцей. Заклікаю ў першую чаргу бацькоў аднесціся да патрабаванняў школы з належным разуменнем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што быць аднадумцамі ў тэме бяспечных паводзін дзяцей у інтэрнэце - у агульных інтарэсах бацькоў і дзяржавы. "Усё, што там адбываецца, - гэта, вядома, віртуальнае, не сапраўднае жыццё. Але наступствы такіх з'яў, як булінг, тролінг, грумінг, і іншых пагроз цалкам рэальныя. Паўтараю: адказныя мы ўсе. Калі, не дай бог, дзіця зведвае цкаванне ў сетках, ды і ў жывых стасунках, то пытанні ёсць і да бацькоў, чые дзеці паводзяць сябе неадэкватна, і да класнага кіраўніка, які адказвае за псіхалагічны клімат у калектыве", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Для гэтага, паводле яго слоў, трэба больш часу ўдзяляць стасункам з дзецьмі па-за школьнымі заняткамі. "Так, гэта няпроста, улічваючы занятасць і шалёны рытм жыцця сучаснага дарослага чалавека. Але цана нашых намаганняў - бяспека дзяцей. У рэшце рэшт - іх будучыня і лёс краіны, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Аднясіцеся сур'ёзна да шостага школьнага дня. Калі ён напоўнены спартыўнымі, культурнымі мерапрыемствамі, у іх уключаны ў тым ліку бацькі, калі ўсё арганізавана цікава і з душой - школа і сям'я аб'ядноўваюцца. Вы ведаеце, гэта дарагога каштуе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі