ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 13:01

Лукашэнка заклікаў аб'явіць перамір'е ва Украіне

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў аб'явіць перамір'е ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне адно: што зрабіць? Усе вы разумееце і ведаеце, шлях адзін: перагаворы. Перагаворы без папярэдніх умоў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Паспрабую рызыкнуць прапанаваць спыніць баявыя дзеянні. Аб'явіць перамір'е без права перамяшчэння, перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідкі зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі! Усё, мёртва, замерлі!"

Прэзідэнт перакананы, што перагаворы трэба пачынаць менавіта цяпер, а не пазней: "Спыніцца трэба цяпер, пакуль не пачалася эскалацыя".

"Калі Расія раней прасіла (шчыра скажу, і ў нас таксама) зброю і боепрыпасы, каб сябе засцерагчы, сёння яны ні ў каго не просяць. Чаму? Таму што ваенна-прамысловы комплекс - і я гэта ведаю дакладна - сёння ў Расіі разгортваецца на поўную моц. І калі гэты ваенна-прамысловы комплекс разгорнецца на поўную моц, пра мір будзе гаварыць цяжка. Гэты рускі воз па інерцыі калі пакоціцца, то мала не падасца. З іншага боку, калі Украіна будзе начынена зброяй (заходняй, там ужо не засталося савецкага), калі перападрыхтоўку пройдуць ваенныя, таксама будзе армада. І мы страцім не паўмільёна забітымі і скалечанымі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі