Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2025, 10:42

Лукашэнка заклікае ўсіх людзей добрай волі аб'яднацца, каб не дапусціць сусветнага пажару

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае ўсіх людзей добрай волі аб'яднацца, каб не дапусціць сусветнага пажару. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на цырымоніі ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы" ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыклад нашых гераічных продкаў паказвае: за будучыню трэба змагацца. Чалавек заўсёды можа і павінен процістаяць злу, якім бы моцным і вынаходлівым яно ні было", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння свет знаходзіцца на крутым пераломе, і ніхто не ведае, з чым давядзецца сутыкнуцца заўтра. "Вы бачыце, што робіцца вакол нас. Захад зноў вырашыў усе свае даўгі і праблемы спаліць у сусветным пажары. І адначасова спаліць некалькі мільёнаў жыхароў нашай планеты, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Задача ўсіх людзей добрай волі і ў першую чаргу моладзі - аб'яднацца, спыніць безразважных. Спыніць у імя будучыні ўсяго чалавецтва".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі