Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 12:59

Лукашэнка заклікае не самазаспакойвацца ва ўмовах бягучага санкцыйнага націску

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна наводзіць парадак у кожным пытанні, усё павінна быць адбудавана для яшчэ больш эфектыўнай работы. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 10 сакавіка на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на рацыянальнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў: "Трэба эканоміць грошы. Я не першы год працую і ў мяне ў гэтым плане інтуіцыя і чуццё".

Прэзідэнт упэўнены, што нельга самазаспакойвацца на фоне таго, што краіна ў цэлым нядрэнна спраўляецца з санкцыйнымі выклікамі. "Самае страшнае - заспакоіцца... Нельга заспакойвацца", - сказаў ён.

"Я вас прасіў - вы мне дайце эканоміку. Урад, губернатараў, старшынь, усю вертыкаль - дайце эканоміку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Усе астатнія пытанні мы вырашым. Таму мабілізоўвайцеся ўсе і прадаўжайце рабіць тое, што мы рабілі ў мінулым годзе, калі нас аглушылі гэтымі санкцыямі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, шо кожны павінен на сваім месцы працаваць максімальна эфектыўна. "Ведаем, куды ісці. Але трэба шліфаваць, - заявіў беларускі лідар. - Мы справімся з гэтай абстаноўкай".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба рацыянальна расходаваць сродкі ў сістэмах тых ці іншых міністэрстваў і ведамстваў. У якасці аднаго з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прыгадаў наяўнасць вялікай колькасці арганізацый па павышэнні кваліфікацыі, якія існуюць пры ведамствах, у той час як адпаведную работу часам было б рацыянальней арганізаваць на базе асноўных дзеючых ВНУ.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў наводзіць парадак у кожным пытанні, гэта датычыцца літаральна кожнага ведамства, у тым ліку сілавых структур.

"Мы павінны ўсё прывесці ў ідэальны стан", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі