ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 13:35

Лукашэнка заклікае краіны СНД актыўней адкрывацца адзін аднаму, аднаўляць транспартныя зносіны

Фота з архіва
Фота з архіва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны СНД актыўней адкрывацца адзін аднаму, аднаўляць транспартныя зносіны, якія былі абмежаваны на фоне пандэміі COVID-19. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добра праінфармаваны аб сітуацыі ў дзяржавах Садружнасці, яна прыкладна аднолькавая. "Што мы пазакрываліся і не даём людзям сустракацца? Ды перажывём мы гэта. Але каб потым смешна не было і каб людзі ў нас пальцам не паказвалі і з нас не смяяліся, як гэта адбываецца на калектыўным Захадзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ў нас больш-менш нармальна, мы выраўнаваліся адносна гэтага ўсімі праўдамі і няпраўдамі, дык давайце адкрывацца адзін аднаму", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не закрывала свае граніцы з самага пачатку распаўсюджвання каранавіруса, але эфектыўнасць мер, якія прымаюцца ў барацьбе з інфекцыяй, прызналі ў тым ліку спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

"Мы выбралі свой шлях барацьбы з каранавірусам, але мы не маглі закрыцца. Таму што рухнула б эканоміка. І мы за кошт гэтага вытрымалі", - звярнуў увагу беларускі лідар. Ён адзначыў, што ў Беларусі няма вялікіх рэзерваў, запасаў карысных выкапняў або нават друкарскага станка, каб забяспечыць дадатковыя валютныя паступленні.

Пры гэтым нават моцныя еўрапейскія дзяржавы адчулі на сабе наступствы жорсткага лакдаўну. "Але ў іх станок ёсць, яны еўра могуць надрукаваць. Амерыка можа закрыцца - у іх таксама ёсць станок. А ў нас з вамі, нават у Расіі, акрамя рук і мазгоў нічога няма. Таму давайце адкрывацца, давайце сустракацца. Тое, што мы закрытыя, гэта не будзе садзейнічаць змяншэнню захваральнасці, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Працэс ужо даўно пачаўся. Дай бог, каб ён хутчэй скончыўся. Ад таго, будзе лятаць самалёт або не, нічога не зменіцца - будзем мець вялікія страты".

"Гэта пандэмія (не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) прадэманстравала, наколькі мы блізкія адзін да аднаго, наколькі мы здольны падтрымліваць адзін аднаго. Як бы мы на гэты калектыўны Захад ні глядзелі, але ў гэтай частцы, пры ўсіх недахопах яны падтрымліваюць адзін аднаго. Дзякуй богу, што расіяне не закрыліся, як некаторыя, і сталі для нас прыкладам падтрымкі. Таму трэба адкрывацца. Спорт, турызм, адукацыя, культура, навука і галоўнае - эканоміка. Трэба, каб людзі мелі стасункі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым пытанні адзначыў наяўнасць часам некаторых нестыковак. Напрыклад, паміж Беларуссю і Расіяй працуюць чыгуначныя зносіны і можна без праблем перамяшчацца, але пры гэтым пакуль захоўваюцца абмежаванні на авіяцыйным транспарце. "Але, я думаю, мы з Прэзідэнтам сёння (на маючых адбыцца перагаворах з Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) дамовімся на гэту тэму", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі