Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заклікае адмовіцца ў ЕАЭС ад пратэкцыянізму на нацыянальных узроўнях

Прэзідэнт 29.05.2019 | 10:58
Аляксандр Лукашэнка ў час пасяджэння
Аляксандр Лукашэнка ў час пасяджэння

29 мая, Нур-Султан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае адмовіцца ў ЕАЭС ад пратэкцыянізму на нацыянальных узроўнях. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Нур-Султане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне ВЕЭС у Нур-Султане мае юбілейны характар. Мерапрыемства прымеркавана да дзвюх дат: 5-годдзя падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і 25-годдзя ідэі еўразійскай інтэграцыі.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што адчувальны станоўчы эфект ад інтэграцыйнага праекта дадуць больш цесная кааперацыя, павелічэнне долі тавараў, вырабленых унутры ЕАЭС, на агульным рынку. "Трэба адмовіцца ад пратэкцыянісцкіх рашэнняў на нацыянальных узроўнях, увядзення ўсемагчымых забаронных і абмежавальных мер. У гэтым залог фарміравання трывалага фундаменту нашага саюза, паспяховага развіцця эканомік краін, якія ўдзельнічаюць у інтэграцыі. Тады не будзе праблемы прыцягнення новых краін, якія мы хочам бачыць у саюзе. Яны самі прыйдуць у гэты саюз", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён асабліва адзначыў неабходнасць ствараць роўныя ўмовы ва ўсіх сферах, уключаючы энергетыку. "Пакуль перавага аддаецца інтарэсам асобнага суб'екта гаспадарання, галіны або краіны, - канстатаваў Прэзідэнт Беларусі. - Кожны з нас, ад кіраўнікоў дзяржаў да экспертаў, павінен дакладна разумець, што мы будуем менавіта адзіны рынак, менавіта адзіную агульную прастору".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9 працэнтаў гадавых З 20 лістапада 2019 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта да 9% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10,75% да 10% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,25% да 8% гадавых.