
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заявы Еўрапейскага саюза аб выбарах у Беларусі - гэта дагаджанне ЗША. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 26 студзеня, каменціруючы рэзалюцыю Еўрапарламента адносна выбараў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта дагаджанне "старэйшым братам" у Вашынгтоне. Калі вы ўжо сапраўды так прынцыпова ставіцеся да выбараў, дык вы ім што-небудзь скажыце пра амерыканскія выбары - страшна. А тут можна: ведаюць жа, што нічога не будзе. Ну, выказаліся - нават у Амерыцы смех гэта выклікала ў асобных спецыялістаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Як можна ацаніць нешта, што яшчэ не адбылося? Гэта значыць, як заўсёды, відаць, паспяшаліся і наляпалі, што потым давядзецца ад гэтага адмывацца. Давайце гэта ўспрымаць як данасць - заявілі і заявілі".
"А потым, давайце абсалютна адкрыта, гэта што нам, вельмі нашкодзіла? Не. Шчыра скажу, гэта нам нават выгадна. Яны самі сябе паказалі ў такім святле. І дзякуй ім, - сказаў Прэзідэнт. - Спакойна трэба гэта ўспрымаць, не звяртаць увагі".




Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што збеглыя на чале са сваімі "лідарамі" і "лідаркамі" аб'ехалі Вашынгтон, Брусель і іншыя заходнія сталіцы і слёзна прасілі не прызнаваць выбары ў Беларусі. "Думаю, што з іх падачы яны і прынялі такія заявы. Цана гэтай заявы - нуль. Нават калі б гэта было па сутнасці і адпавядала рэчаіснасці. Нуль. Мы праводзім выбары для свайго народа, і да канца дня, да раніцы, мы будзем ведаць усе ацэнкі і зробім адпаведныя высновы. А як ацэніце вы, журналісты, гэта ваша права", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-