Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 13:58

Лукашэнка заявіў, што ўлады Літвы знішчылі сваю краіну

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Літвы знішчылі сваю краіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 26 студзеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма Літвы. Яны яе знішчылі. Цудоўную краіну. Вельмі працавіты народ, цярплівы. У савецкія часы - "пад акупацыяй", як яны кажуць, - яна дасягнула такіх вышынь! Я бываў у Літве. Людзі ў чарзе стаялі, каб купіць тэхніку, прадукты харчавання з Літвы. Мы марылі жыць так, як жывуць прыбалтыйскія рэспублікі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ж, жывучы "ў дэмакратыі", Літва страціла большую частку насельніцтва, звярнуў увагі кіраўнік дзяржавы. "У іх жа людзей не засталося. Вунь "дэмакратыі" паспытала і Украіна", - дадаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, беларусы часам здзіўляюцца, чаму Літва закрывае граніцы, праводзіць супраць Беларусі жудасную палітыку, закрывае свае парты для беларускіх грузаў. "Мы цярпліва ставімся да гэтага. Мы стварылі для літоўцаў і латышоў бязвіз, адкрылі граніцы - яны сваіх людзей палохаюць, што мы іх тут будзем вербаваць. Ды бог з вамі! У нас завербавана дастаткова літоўцаў, не трэба нам нікога вербаваць. Не,"вось будуць вербаваць" і гэтак далей. Такое глупства!" - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, яшчэ калі быў дэпутатам, ездзіў у Літву, каб падтрымаць яе кіраўніцтва, і пісаў пісьмы Гарбачову, заклікаючы праводзіць адносна Літвы больш мяккую палітыку. "Я ўсё рабіў для таго, каб захаваўся Савецкі Саюз, але я не хацеў, каб літоўцы гінулі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вось яны і разбурылі сваю краіну. Што тут сёння пра гэту Літву гаварыць... Ёй пальцам пакажа Еўрапейскі саюз, Брусель - будзе рабіць, таму што яны сядзяць на грашах гэтага Бруселя. А не дай бог амерыканцы нешта скажуць - яны бягом бягуць рабіць. Але ці тое яшчэ будзе з гэтай Еўропай", - дадаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі