Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:55

Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час будуць прыняты прынцыповыя рашэнні па абароне рынку

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшы час будуць прыняты прынцыповыя рашэнні па абароне рынку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што неабходна абараняць свой рынак. "Каранавірус выразна паказаў сапраўдную цану гандлёвым правілам і абавязацельствам. Усе на іх наплявалі, аж да адкрытых канфрантацый абараняюць сваіх вытворцаў. Не пускаюць у дзяржзакупкі і на бюджэтныя будоўлі. Гэта значыць сёння ўсе краіны гэтым працэсам строга кіруюць. Мы таксама прымем прынцыповыя рашэнні ў бліжэйшы час", - заявіў ён.

"Але ніякая абарона не дапаможа няякасным таварам. Звяртаюся да ўсіх кіраўнікоў і спецыялістаў: пытанні якасці нашай прадукцыі, яе адпаведнасці міжнародным стандартам з'яўляюцца прыярытэтам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі