Сцяг Аўторак, 13 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 19:17

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі працуюць над стварэннем крыптавалюты
 

Фота Pixabay
Фота Pixabay
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку заявіў, што ў Беларусі ідзе работа над стварэннем крыптавалюты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі мы працуем над стварэннем крыптавалюты. Лішкі электраэнергіі ў нас ёсць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Задача такая пастаўлена спецыялістам, ураду, і нядаўна мне нашы айцішнікі прыслалі пісьмо", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў: "Нам прапануюць гэты напрамак. Яны самі прапануюць, але трэба ім дапамагчы (як некалі я ствараў парк) - папрацаваць над штучным інтэлектам і над крыптавалютай".

"Нам гэта нармальна - разлікі весці ў крыпце. Мы займаемся стварэннем крыптавалюты ў Беларусі. У нас лішкі электраэнергіі ёсць. Мы паспяхова гэта выкарыстоўваем", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі