
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на патрыятычным форуме ў Мінску нагадаў Польшчы аб ролі савецкіх воінаў у захаванні гэтай краіны на карце свету, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння над намі, як і напярэдадні Вялікай Айчыннай, кружаць сцярвятнікі. Кружаць вакол беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх зямель. Гатовы хоць з д'яблам заключыць саюз, толькі б заняць больш месца на палітычнай карце свету... "Ад можа да можа", - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І хацелі б назаўсёды сцерці з сусветнай гісторыі факты палітычнай ганьбы і маральнага падзення сваіх папярэднікаў. Самі хацелі б забыць, як афіцыйная суседка - наша Польшча - адна з першых прызнала нацысцкі рэйх. Гэта факт. Падпісала з ім дагавор аб ненападзенні і сакрэтнае пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі. Як, атрымаўшы частку чужой тэрыторыі, сама была раздаўлена на працягу кароткага часу сваім жа былым саюзнікам".
"Гэту старонку ў гісторыі ні ў якім разе нельга забываць нашым суседзям. Засталася б наша суседка на карце свету ў прынцыпе, калі б не савецкія воіны? І калі так, то ў якіх межах? Такім пытаннем улады нашых суседзяў сёння не задаюцца. І прадаўжаюць знішчаць сляды памяці аб сваіх вызваліцелях", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка задаў пытанне, навошта гэта рабіць, тых вызваліцеляў ужо няма - яны загінулі. "Ну, няхай вы не цэніце іх за вызваленне сваіх зямель. Але навошта варушыць старое? Няхай гэта, як ёсць, застанецца. Не - трэба мячом і каўшом усё перакапаць, узарваць і знішчыць, сцерці з памяці тое лепшае, што было ў гісторыі суседніх дзяржаў. А мы зноў робім вывады", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-