Фота РІА Навіны
9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова будаваць сваю палітыку ў напрамку далейшага развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве ў інтэрв'ю кітайскаму тэлеканалу CGTN.
"Усё залежыць ад КНР. Калі і далей мы будзем будаваць нашы адносіны, як на сённяшні дзень, у нас добрыя перспектывы. Вы сёння зразумелі, што мы вам вельмі патрэбны. У сувязі з тым, што абвастрэнне па ўсіх флангах і адзінае акно ў Еўропу і далей можа быць для КНР тут, у еўрапейскай частцы, - гэта Беларусь. Мы вельмі ўдзячныя вам за эканоміку. Вы вельмі шмат перадалі нам тэхналогій, якіх мы не мелі, фінансавую падтрымку (аказалі. - Заўвага БЕЛТА). Мы стараемся рэагаваць адпаведным чынам і не падвесці нашых кітайскіх сяброў. Словам, мы гатовы будаваць нашу палітыку ў напрамку быць разам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Вяртаючыся да тэмы святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў найвялікшае значэнне гэтага дня і подзвігу савецкага народа. Ён адзначыў, што ў гады Другой сусветнай вайны Кітай, толькі паводле афіцыйных падлікаў, страціў каля 35 млн чалавек у барацьбе з японскім мілітарызмам.
"Таму мы былі з вамі разам і Другую сусветную вайну заканчвалі разам там у вас, на Далёкім Усходзе. Таму для нас, для будучыні гэты саюз КНР і ўсёй постсавецкай прасторы (важны. - Заўвага БЕЛТА). А няма той краіны, якая неяк дрэнна ці насцярожана ставілася б да Кітая - на постсавецкай прасторы такой незалежнай краіны няма. Мы былі тады з вамі, мы і цяпер", - сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што гэта якраз прадэманстраваў Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прыехаўшы ў Маскву на святкаванне.
"Для нас гэта важна. Таму што яны (апаненты за мяжой. - Заўвага БЕЛТА) рыхтуюцца да вайны. Той наш подзвіг - і наш, і ваш - у Другую сусветную вайну вельмі важны для цяперашняга пакалення. Мы павінны гэтак, як яны, абараніць сваю зямлю, сваю сям'ю, сваіх дзяцей, любімых", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-