ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2022, 18:28

Лукашэнка заявіў аб сваім палітычным рашэнні і папярэдзіў губернатараў: "Глядзіце, з агнём гуляеце!"

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што яго патрабаванне аб стварэнні ў кожным раёне новых вытворчасцей і працоўных месцаў з'яўляецца палітычным рашэннем, і яно павінна выконвацца. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў на пасяджэнні канстатаваў, што далёка не ва ўсіх раёнах мясцовыя кіраўнікі выступілі з прапановай стварэння экспартна арыентаваных, інавацыйных невялікіх вытворчасцей.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пацвердзіў, што такая праблема ёсць і не ва ўсіх кіраўнікоў прысутнічае стратэгічнае бачанне развіцця свайго рэгіёна. Шмат кіраўнікоў раёнаў, якія проста займаюцца бягучай работай і звычайнымі рэчамі. У гэтым плане ўрад гатовы падключыцца і прапанаваць праекты. Папярэдняя работа і аналіз праведзены ўжо. Раёны краіны ўмоўна падзялілі на тры групы - прамысловыя, аграрна-прамысловыя і аграрныя, прааналізавалі на ўзроўні Мінэканомікі канкрэтныя перавагі кожнага рэгіёна, існуючыя запасы сыравіны, наяўнасць рабочай сілы. "Ужо робім карту індустрыялізацыі. Гэтыя праекты будзем "насаджваць" рэгіёнам. Я іншага шляху не бачу", - сказаў кіраўнік урада.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым папярэдзіў губернатараў, што рашэнне палітычнае і павінна няўхільна выконвацца. "Прыгожа сказана: "Будзем, будзем..." Але калі нехта з губернатараў думае, што я пажартаваў, вы памыляецеся. Вы не разумееце: гэта - палітычнае рашэнне Прэзідэнта".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што невялікія населеныя пункты - гэта не Мінск, і людзі там небагатыя, ім трэба прадаставіць добрыя працоўныя месцы. "Там кожны бачны беспрацоўны. Яны бачны. Так, трэба націснуць, каб усе працавалі. Але трэба прапанаваць працоўнае месца. І, самае галоўнае, чаму палітычнае рашэнне, - разгрупаванне рабочай сілы. Прынамсі, каб не было прытоку з рэгіёнаў у Мінск. Вы ж задыхняцеся хутка ў гэтым Мінску", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што якраз з мэтай не сцягваць людзей з усёй краіны ў сталіцу ў свой час прымаўся шэраг рашэнняў, рэалізоўвалася праграма па развіцці гарадоў-спадарожнікаў. "Не, мы клеплем жыллё ў Мінску, то ў Мінску... Туды трэба ісці - у гэтыя гарады, раённыя цэнтры. Там трэба ствараць нармальнае жыццё. Гэта значыць разгрупаваць людзей. Таму думаючы, што ж прапанаваць, я ішоў ад зямлі. Вось кожны старшыня райвыканкама няхай падумае".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што аб гэтым жа гаварыў і ў ходзе нядаўняй рабочай паездкі ў Мёрскі раён, што ў кожным раёне ў залежнасці ад наяўнасці працоўных рэсурсаў трэба ствараць невялікія прадпрыемствы. "Каб там людзі маглі жыць і працаваць. Гэта даручэнне, якое нарадзілася не раптам. І губернатары мяне не чуюць. Глядзіце, з агнём гуляеце, вы не абароніцеся", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што агульная карціна заўсёды складваецца з дробязей, і для дасягнення выніку неабходна ўсяму ўдзяляць увагу, у тым ліку і ў плане падтрымання парадку. "Будзе вельмі сумна, калі па выніках года нехта недзе чагосьці недацягне. Гэта датычыцца ўсіх", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі