Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 21:37

Лукашэнка заявіў аб стварэнні ў Беларусі грамадства справядлівасці і роўных магчымасцей

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб стварэнні ў краіне грамадства справядлівасці і роўных магчымасцей. Адпаведныя заявы ён зрабіў на акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша жыццё - гэта роўныя магчымасці для ўсіх. Гэта грамадства справядлівасці. Мы будзем абапірацца на парадак і бяспеку нашага грамадства. Мы абавязкова, гэта я абяцаю, пабудуем краіну для людзей. Нават калі мяне не будзе - вы яе пабудуеце. Таму што вы ўжо многае зрабілі. Але гэта, падкрэсліваю, будзе грамадства магчымасцей", - заявіў беларускі лідар.

"А як вы ўжо распарадзіцеся гэтымі магчымасцямі, гэта не мая справа, не дзяржавы. Гэта справа ваша, вашай сям'і, вашых родных, вашых блізкіх. Не страцьце свае магчымасці. Мы ўсё зробім, каб вы маглі паступіць у ВНУ, атрымаць роўную адукацыю, адвесці ў дзіцячы сад сваіх дзетак. Усе маюць ужо роўныя магчымасці. Толькі вы не забывайце пра свае абавязкі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі