Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы

Прэзідэнт 18.07.2019 | 16:16
У час пасяджэння
У час пасяджэння

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, заявіў аб наяўнасці прынцыповых дамоўленасцей з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў снежні бягучага года краіны адзначаць 20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "За мінулы час для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян нашых краін зроблена нямала. Сёння ўрадавыя групы актыўна працуюць над паглыбленнем інтэграцыі і прыярытэтамі сумеснага развіцця. У нас з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным) ёсць прынцыповыя дамоўленасці ў гэтым плане", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг канкрэтных істотных пытанняў, якія закранаюць інтарэсы суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі і Расіі. "Вырашыць іх неабходна ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".