Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 сакавіка 2025, 11:53

Лукашэнка заявіў аб падтрымцы крокаў Грузіі па адстойванні свайго суверэнітэту

Гіоргі Саганелідзэ і Аляксандр Лукашэнка
Гіоргі Саганелідзэ і Аляксандр Лукашэнка
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі высока ацэньваюць і падтрымліваюць крокі Грузіі па адстойванні сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы пасла гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі высока ацэньваем і падтрымліваем крокі Грузіі па адстойванні сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту. Гэта сугучна з нашымі падыходамі. І вы павінны рабіць у Грузіі, як і робіце, усё тое, што ў інтарэсах грузінскага народа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Традыцыі дружбы і ўзаемнай павагі да беларусаў і грузін, агульныя старонкі гісторыі з'яўляюцца трывалай асновай для аднаўлення паўнацэннага ўсебаковага супрацоўніцтва нашых краін. Вы добра ведаеце - нашы дзверы заўсёды былі і ёсць адчыненыя".

"З Грузіяй у нас няма абсалютна ніякіх праблем", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі