Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 11:07

Лукашэнка заявіў аб падрыхтоўцы вучэнняў з Расіяй на беларуска-ўкраінскай граніцы

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія правядуць ваенныя вучэнні на беларуска-ўкраінскай граніцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна цяпер праводзіць на беларускай граніцы ваенныя вучэнні, да іх прыцягнута 10 тыс. ваеннаслужачых. Яны адпрацоўваюць у тым ліку варыянты вядзення вайны ў лясіста-балоцістай мясцовасці.

"Сёння ў нас у Беларусі ўзнік паўднёвы фланг - яго трэба закрываць. Не мы ініцыятары, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Павінны рэагаваць? Павінны. І я прапанаваў Прэзідэнту (Расіі. - Заўвага БЕЛТА): давайце правядзём".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларуска-расійскія вучэнні будуць праведзены ў два этапы. Першы пачнецца ў "бліжэйшыя пару месяцаў". "Пакуль мы яшчэ вярстаем планы, але першы этап дакладна зімой правядзём. Да гэтага ўсё гатова, - заявіў Прэзідэнт. - Таму няхай там не перажываюць. Мы такія вучэнні правядзём. І будзем узмацняць гэты фланг".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі