ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 15:52

Лукашэнка заявіў аб неабходнасці рэфармавання мясцовага самакіравання

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны заявіў аб неабходнасці рэфармавання мясцовага самакіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што, відаць, ёсць сэнс адпрацаваць з грамадствам даўно наспелыя пытанні рэфармавання мясцовага самакіравання. "Настаў час іх разгледзець. Як мінімум гэтыя органы павінны актыўней удзельнічаць у вырашэнні існуючых пытанняў і праблем на месцах і праяўляць ініцыятыву", - лічыць ён.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: "Калі мы вывучым прапановы ад грамадскасці, разбяромся з партыйным заканадаўствам, усёй партыйнай сістэмай, дапрацуем выбарчае заканадаўства, тады мы ўсе гэтыя моманты будзем "сшываць" з канстытуцыйнай рэформай. Але не наадварот".

"Вядома, гэта далёка не ўсе задачы, якія нам трэба будзе вырашаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі