Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2025, 12:57

Лукашэнка заявіў аб неабходнасці якаснай мадэрнізацыі ў пытаннях развіцця экасістэмы для бізнесу

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў заявіў аб неабходнасці якаснай мадэрнізацыі ў пытаннях развіцця экасістэмы для бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней у Беларусі былі прыняты такія прарыўныя дакументы, як Дырэктыва нумар 4 і дэкрэт нумар 7, уведзены цэлы комплекс спрашчэнняў і новаўвядзенняў. "Як я ведаю, яны былі высока ацэнены вамі, далі магчымасць кардынальна ажывіць ініцыятыву прадпрымальніцтва. Вось толькі не магу зразумець, што ж стрымлівае гэту ініцыятыву. Хацелася б ад вас пачуць гэта, - сказаў Прэзідэнт. - Ды і ў апошнія гады мы істотна рушылі наперад у развіцці экасістэмы для бізнесу: перавялі ў электронны фармат, як вы патрабавалі, усе паслугі па рэгістрацыі і ліквідацыі бізнесу; пашырылі магчымасці прымянення лічбавага подпісу; асучаснілі закон аб прадпрымальніцкай дзейнасці, які дае магчымасць маштабаваць бізнес без лішняй бюракратыі. Гатовы, калі трэба, яшчэ раз зрабіць крок у гэтым напрамку".

Таксама дзяржава па меры магчымасці падстаўляе малому і сярэдняму бізнесу фінансавае плячо.

"Разам з тым любая сфера патрабуе якаснай мадэрнізацыі. І, як мне дакладваюць, ёсць пытанні, на якія варта звярнуць самую пільную ўвагу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Па-першае, Аляксандр Лукашэнка ўказаў на празмерную зарэгуляванасць.

"Пасля двухгадовай работы ўрада па аптымізацыі адміністрацыйных працэдур іх колькасць скарацілася прыкладна да тысячы (нейкая страшная лічба). Але амаль 10 працэнтаў адносяцца да будаўнічай сферы. Мы асобна з гэтым разбіраемся і, думаю, разбяромся. Найбольш запатрабаваныя працэдуры па-ранейшаму не пераведзены ў паўнацэнны лічбавы фармат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, так і не створана сістэма аднаго акна па такіх напрамках, як знешнеэканамічная дзейнасць, здзелка з нерухомай маёмасцю, рэгістрацыя права на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. "Усё гэта патрабуе папяровай цяганіны", - заўважыў Прэзідэнт.
Па-другое, ёсць прабелы ва ўсёабдымнай ацэнцы рэгулюючага ўздзеяння асобных прававых актаў.

"Гэты інстытут, які мы ўвялі яшчэ ў 2019 годзе, сёння працуе недастаткова эфектыўна. Хоць дамаўляліся, што па кожным прававым акце будзе належным чынам падлічана рэальная карысць (або шкода) уводзімых новаўвядзенняў для ўсёй эканомікі. Такая ацэнка павінна мець сілу не ніжэйшую за юрыдычную ацэнку прававых актаў", - патрабуе кіраўнік дзяржавы.

Па-трэцяе, сярод пытанняў, на якія цяпер трэба звярнуць асаблівую ўвагу, кіраўнік дзяржавы назваў дэкрыміналізацыю эканамічных рызык.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод прадпрымальнікаў, як і ў любой іншай сферы, трапляюцца нядобрасумленныя дзялкі і адзінкавыя выпадкі кідаюць цень недаверу на ўсю бізнес-супольнасць. "Але я хачу падкрэсліць: ніякіх штучных бар'ераў з-за некалькіх жулікаў дзяржава ўзводзіць не будзе. Да ўсяго трэба падыходзіць, абапіраючыся на прагматычнасць і разважлівасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Думаю, што і мы павінны зыходзіць выключна з інтарэсаў сваёй эканомікі. Улада ў роўнай ступені зацікаўлена, каб прыватны і дзяржаўны сектары, а таксама замежныя прадпрыемствы працавалі на агульную карысць людзей і краіны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта сведчыць аб тым, што мы павінны паставіць у роўныя ўмовы прыватныя і дзяржаўныя формы ўласнасці прадпрыемстваў. У роўныя ўмовы".
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Прэзідэнт спытаў, якія фактары, на іх думку, стрымліваюць развіццё прыватнага сектара эканомікі, што перашкаджае прадпрымальнікам маштабна, шматразова нарошчваць інвестыцыі, пашыраць вытворчасць, ствараць высокапрыбытковыя працоўныя месцы, асабліва ў рэгіёнах. Паколькі, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, відавочна, што нельга ўсіх збіраць у Мінску, таму што такая канцэнтрацыя працоўных кадраў у адным горадзе створыць, безумоўна, вельмі некамфортныя ўмовы для жыцця.

"Я вельмі разлічваю на ваш актыўны ўдзел і сумленны дыялог", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Закранаючы пытанне падрыхтоўкі да сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў, Прэзідэнт звярнуў увагу прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі і першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова на адсутнасць актыўнай дзейнасці з боку Савета па развіцці прадпрымальніцтва, які, на думку Аляксандра Лукашэнкі, павінен быў бы сабрацца, абмеркаваць праблемы прыватнага сектара і пытанні, што патрабуюць вырашэння на ўзроўні Прэзідэнта, данесці да кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, прапанаваў ім выказацца наконт найбольш актуальных для прыватнага бізнесу праблем, выступіць з прапановамі аб далейшым развіцці экасістэмы для бізнесу. "Ёсць пытанні - абазначайце іх, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І няхай іншыя, хто не трапіў сюды з вамі, спытаюць, калі вы паседзіце і разыдзецеся, баючыся абазначыць тую ці іншую праблему". Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што адносіны да прадстаўнікоў прыватных прадпрыемстваў з боку прадстаўнікоў дзяржавы павінны быць адпаведныя. А калі раптам здарыцца так, што нехта "накаціў" або лішні раз прыйшоў, зняважыў, то гэта не павінна заставацца без увагі. "Вы давядзіце да мяне (у нас гэта няцяжка зрабіць), і тады разборкі будуць жалезабетонна. Ніхто нікога не павінен зневажаць і прыніжаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт зрабіў акцэнт на адказнасці бізнесу перад краінай і яе грамадзянамі, асабліва ў тым, што датычыцца выкарыстання валютных сродкаў. "У нас некаторыя, асабліва замежныя кампаніі, тут працуюць, людзі карачацца (не толькі кіраўнікі), так, па-народнаму кажучы, зарабляюць грошы, а кіраўнікі выводзяць за мяжу, - прывёў адзін з негатыўных прыкладаў Аляксандр Лукашэнка, запатрабаваўшы спыніць такую практыку. - Калі хочаце нешта купіць за мяжой, калі ласка, давайце выпрацуем сістэму, каб да вас ніхто не чапляўся. Але калі вы хаваеце за мяжой грошы, заробленыя тут, маё стаўленне да вас якое павінна быць?"-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі