12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць намер устанавіць стратэгічнае партнёрства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у вузкім складзе з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу запэўніць вас, што нашы адносіны будуць толькі паляпшацца і дамоўленасці, якія мы зацвердзім з В'етнамам, будуць няўхільна выконвацца. Мы нацэлены з вамі, дамоўленасць такая ёсць, узгоднена - аб стратэгічным партнёрстве паміж Беларуссю і В'етнамам, - заявіў беларускі лідар. - У нас вялікая гісторыя нашых адносін, прыгожая гісторыя нашай сумеснай барацьбы ў В'етнаме за незалежнасць вашай дзяржавы і народа. Назіраючы за тым, як развіваецца праз дзясяткі гадоў пасля той страшнай вайны В'етнам, мы радуемся за вашы поспехі, гатовы супрацоўнічаць у імя таго, каб гэтыя поспехі былі яшчэ больш важкімі".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб дамоўленасці, дасягнутай на палях БРІКС у Казані ў кастрычніку 2024 года, аб распрацоўцы плана сумесных дзеянняў або дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва. "Мы прапанавалі, як і дамаўляліся ў Казані, в'етнамскаму боку план сумесных дзеянняў на бліжэйшую перспектыву - 2025-2027 гады. Думаю, што мы зробім усё для таго, каб рэалізаваць намечанае ў гэтай дарожнай карце", - сказаў Прэзідэнт.
"У нас, вядома, ёсць пытанні, якія ў парадку дня, якія трэба вырашаць аператыўна. Думаю, мы з вамі гэтыя пытанні абмяркуем. І калі мы дасягнём сумеснага рашэння, мы ў бліжэйшы час іх рэалізуем. Ці то ўзаемныя плацяжы паміж дзвюма дзяржавамі, ці то авіяцыйныя зносіны і ўсё, што з гэтым звязана. Гэта тыя пытанні, без якіх эканоміка функцыянаваць не можа", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-