ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2020, 12:56

Лукашэнка заявіў аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце

У час сустрэчы
У час сустрэчы

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце. Гэту тэму кіраўнік беларускай дзяржавы абмяркоўваў у размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, сказаў Прэзідэнт Беларусі сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шмат гаварылі пра Егіпет. Там і мы, і Расія працуе. І мы вельмі дружныя з Прэзідэнтам Егіпта. Добрыя адносіны ў Прэзідэнта Расіі з ас-Сісі - Прэзідэнтам Егіпта. У нас, напэўна, там будзе агульная будоўля. Расія, відаць, 4 блокі атамнай станцыі будзе будаваць у Егіпце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў "Расатаме" вельмі задаволены беларускімі будаўнікамі. "І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва. Гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі. Каб мы атрымалі тут вопыт будаўніцтва разам з расіянамі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Як вынікае з інфармацыі на сайце "Расатама", АЭС "Эль-Дабаа" - першая атамная станцыя ў Егіпце, у вобласці Матрух на беразе Міжземнага мора. Яна будзе складацца з чатырох энергаблокаў з рэактарамі ВВЭР-1200. У лістападзе 2015 года Расія і Егіпет падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве па расійскіх тэхналогіях і эксплуатацыі першай егіпецкай АЭС. Прадаўжаецца праектаванне станцыі і падрыхтоўка дакументацыі для атрымання так званай ядзернай ліцэнзіі на збудаванне АЭС з боку егіпецкага органа атамнага нагляду - Упраўлення па рэгуляванні ядзернай і радыелагічнай бяспекі (ENRAA).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі