Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 14:15

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці прыняць у беларускую сям'ю прыстойных і добрых суседзяў і не толькі

2 жніўня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў размове з журналістамі адказаў на пытанне аб магчымасці ўвядзення спрошчанага рэжыму для прыняцця ў беларускае грамадзянства жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі прадастаўляюць грамадзянства перасяленцам з Украіны і гэта пытанне вырашаецца аператыўна. "Хутчэй ужо не бывае. Таму што ў нас Прэзідэнт можа прыняць у грамадзянства. А мне на стол дакументы - затрымкі не будзе. Гэтак жа будзе і літоўцам, латышам і палякам", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Спецыялістаў, якія хочуць у нас жыць і працаваць, мы з задавальненнем прымем у Беларусі. Дэпутаты мелі на ўвазе (першапачаткова гэта было дэпутацкай ініцыятывай. - Заўвага БЕЛТА), каб валакіты не было, каб гэта было хутка. А механізм у нас... Напэўна, у свеце такога няма. Мы да гэтага гатовы. Будзем усё рабіць, каб прыняць у нашу сям'ю беларускую самых прыстойных і добрых нашых суседзяў. І не толькі суседзяў. Хто хоча ў нас працаваць, жыць па-беларуску, калі ласка, дзверы адкрыты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца раней уведзенага бязвізавага рэжыму для жыхароў Польшчы, Літвы і Латвіі, галоўная прычына гэтага не ў галіне эканомікі, запэўніў беларускі лідар, хоць на гэтым можна і крыху зарабіць. "Гэта выгадна, з аднаго боку. Ну і людзям дапаможам. Людзі будуць удзячныя. Ваяваць супраць нас не будуць, калі ўжо на тое пайшло, - адзначыў беларускі лідар. - А які дурань не хоча зарабіць грошы? У тым ліку і дзяржава хоча, і я гэтага хачу. Але не гэта галоўнае. Галоўнае - каб людзі ўбачылі, што побач з імі жывуць нармальныя людзі. Падобныя на палякаў жывуць людзі, што яны не агрэсіўна настроены. Што яны гатовы ў цяжкую мінуту дапамагчы. Глядзіш, і не будуць ваяўніча супраць нас настроены. Гэта немалаважна".

Як паведамлялася БЕЛТА, раней міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што парадак атрымання грамадзянства для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы можа быць спрошчаны.

У красавіку Беларусь увяла бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і Латвіі, а з ліпеня без візы наведваць Беларусь могуць і грамадзяне Польшчы. Пры гэтым у Беларусі гучаць прапановы ўвесці спрошчаны парадак атрымання грамадзянства для жыхароў гэтых краін ЕС. У прыватнасці, з такой ініцыятывай выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка таксама абмяркоўваў магчымасць прадаўжэння бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян названых суседніх краін на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам. "Спецыфічнае пытанне. Мы ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Гэта перш за ўсё ваша зона адказнасці - граніца. Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта, - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. - Варта нам яго захоўваць - гэты бязвізавы ўезд? Як людзі рэагуюць? Прыезджыя з Літвы, Латвіі і Польшчы і нашы людзі. Галоўнае - нашы як да гэтага ставяцца?"

"Тое, што ўлады там раз'юшыліся, гэта вы таксама ведаеце. Да дураты даходзіць. Ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі