Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2025, 14:00

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці падтрымліваць усе канфесіі ў справе падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў унутры Беларусі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці падтрымліваць усе канфесіі ў справе падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў унутры краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэагуючы на выступленне галоўнага рабіна рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгора Абрамовіча, беларускі лідар згадаў аб Валожынскай іешыве, якая была буйнейшым сусветным цэнтрам яўрэйскай адукацыі ХІХ стагоддзя. Нядаўна будынак быў адрэстаўрыраваны і ў ім размясцілі музейную экспазіцыю. "Я меў дачыненне да гэтага. Вельмі ганарацца ваенныя гэтым цэнтрам. Гавораць, што вось мы дапамагалі. Я быў нядаўна ў Валожыне і глядзеў некаторыя элементы гэтага цэнтра", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што такія важныя гістарычныя і духоўныя цэнтры "вырысоўваюцца" і ў іншых канфесій у Беларусі. "Добра, што яны ў канкрэтным месцы. Там, дзе доступ будуць мець усе. І гэтыя цэнтры будуць размешчаны, калі вы прымеце такое рашэнне, там, дзе жывуць самыя адданыя нашы вернікі. Вось як у Жыровічах (размова аб праваслаўным манастыры ў Жыровічах. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт. - Гэта не дзесьці там у цэнтры Мінска, а там, дзе месца намоленае, як у нас кажуць. Таму калі вы прымеце рашэнне па развіцці Валожынскага цэнтра, мы створым там сапраўдны цэнтр. І я хацеў бы, каб, як і ў праваслаўных, там была і ваша школа, дзе вы будзеце навучаць будучых вернікаў".

Прэзідэнт у сувязі з гэтым нагадаў, што яшчэ гадоў 10-15 таму ўзнімалася пытанне аб каталіцкіх свяшчэнніках у Беларусі: "Сустракаючыся тады з Папам Рымскім, я яму гаварыў: "Не трэба з Польшчы нам прысылаць свяшчэннаслужыцеляў, вы ж разумееце, што заўсёды недавер нейкі і іншае". Я не ведаю, як цяпер, выраўнавалася сітуацыя або не, але такіх скаргаў няма".

Гаворачы аб усіх канфесіях у цэлым, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі ўласных кадраў унутры краіны: "Я хачу, каб мы сваіх навучалі, каб у нас былі свае кадры свяшчэннаслужыцеляў. Патрыётаў, якія любяць сваю краіну і абараняюць. Не важна, мусульмане, іўдзеі, праваслаўныя, католікі, баптысты і гэтак далей. Яны павінны быць адсюль. Карані іх павінны быць тут. І ў гэтых цэнтрах павінны быць школы. І мы гатовы падтрымліваць вас гэтак жа, як праваслаўных, у гэтых школах - навучанне, выкладчыкі. Я думаю, ва ўсіх канфесій разумных людзей дастаткова для таго, каб выкладаць у гэтых школах. Я ўпэўнены, што адсюль і пачнецца ўзмацненне нашага грамадства. Усе мы ўнясём свой дастойны ў гэта ўклад".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі