Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 12:23

Лукашэнка заяўляе пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарада беспрэцэдэнтных падзей дае падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жыцці кожнай дзяржавы і ўсяго свету ў цэлым часам адбываюцца падзеі, якія беспрэцэдэнтна ўплываюць на ход гісторыі. 2020 год з самага яго пачатку аказаўся напоўненым чарадой такіх падзей. І сёння яны даюць нам падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што сотні тысяч жыццяў па ўсёй планеце забрала пандэмія, абваліліся цэны на нафту, вярнуўся глабальны эканамічны крызіс, свет накрыла хваля пратэстаў і ўзброеных канфліктаў, затрашчаў па швах Еўрасаюз. "І гэта толькі пачатак", - лічыць ён.

"Каб зразумець, што адбываецца з намі, трэба разумець, што адбываецца вакол нас. Свет глабалізуецца, ступень узаемазалежнасці паміж дзяржавамі няўхільна расце. Агульнасусветныя выклікі і пагрозы закранаюць абсалютна ўсе дзяржавы без выключэння, у тым ліку і нас. Нават калі прырода іх узнікнення і прычыны зарадзіліся за тысячы кіламетраў ад нашых беларускіх граніц", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, з'яўляецца паўнацэнным удзельнікам усіх асноўных міжнародных працэсаў. Краіна звязана трывалымі гандлёва-эканамічнымі ніцямі з усімі рэгіёнамі свету. "Менавіта таму сённяшнюю сітуацыю мы павінны разглядаць у кантэксце міжнародных адносін, - растлумачыў Прэзідэнт. - Для нас відавочна, што свет становіцца ўсё больш нестабільным і непрадказальным. Наколькі - ніхто сёння прадказаць не зможа. Прынцыповыя супярэчнасці паміж дзяржавамі і блокамі, назбіраныя за апошнія дзесяцігоддзі, пераходзяць у вострую канфліктную стадыю. За апошні час канчаткова ні адна з важнейшых міжнародных праблем не была вырашана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі