Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці для Беларусі і яе саюзнікаў рызык ад увядзення пяцідзённага бязвізавага ўезду

Прэзідэнт 20.01.2017 | 12:30
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці рызык для Беларусі і сумежных краін ад увядзення Беларуссю бязвізавага ўезду на тэрмін да пяці сутак для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў дасканала вывераны ўсімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на інфармацыйную кампанію, што ўзнікла ў сувязі з гэтым у СМІ. "Часам знаёмішся з заўвагамі гэтых аўтараў і дзівішся. Гэта людзі, якія не разумеюць сутнасці або ж спецыяльна нагнятаюць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, спецыяльна. Адмена віз не азначае адмены пагранічнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, гэтак жа, як у Расіі - пашпарт прад'явіў, камп'ютар адзначыў. Нармальны чалавек - прахадзі, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - камп'ютар адразу пакажа".

"Таму крык і лямант з боку некаторых сумежных дзяржаў - гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. І мы не парушылі нічога ў плане нашых дамоўленасцей з іншымі дзяржавамі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Усё, аб чым мы дамаўляліся, мы свята выконваем. Калі Расія пачала турбавацца, то я заўсёды кажу: дай бог вам несці на граніцы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх пагранічных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на граніцах, які мае Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба спакойна на гэта рэагаваць і займацца сваёй справай. Зразумела, для чаго гэта робіцца. Хоць гэты дакумент паўтара года распрацоўваўся і ўзгадняўся з усімі нашымі суседзямі, у тым ліку з Расіяй. Вось адказ на ўсе гэтыя інсінуацыі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы Беларусі ў 2017 годзеЛукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы Беларусі ў 2017 годзе
"Была праведзена праверка практычнай дзейнасці органаў пагранічнай службы, якую вы, напэўна, успрынялі не зусім адназначна. Усе ваенныя ведамствы, перш за ўсё пагранічныя войскі, будуць у фокусе ўвагі Прэзідэнта. Да гэтага трэба прывыкаць. Такая ўвага гэтым пытанням удзяляецца не дарма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка пракаменціраваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаўЛукашэнка пракаменціраваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў
"У нас ёсць нейкія пагадненні з ЕС па міграцыі. Яны нібыта выдзяляюць нам сродкі на добраўпарадкаванне месц знаходжання мігрантаў. Я хацеў бы пачуць вашу ацэнку ў гэтым плане і ацэнку нашых дамоўленасцей, дзеянняў. Што на сённяшні дзень зроблена, і што мы будзем рабіць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.
У Беларусі праведзена вялікая работа па ўмацаванні бяспекі на знешніх рубяжах - ЗасьУ Беларусі праведзена вялікая работа па ўмацаванні бяспекі на знешніх рубяжах - Зась
"У цэлым сістэмных праблем або правалаў у дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў мінулым годзе не дапушчана. Ведамствам праведзена вялікая работа па ўмацаванні бяспекі нашых знешніх граніц", - сказаў Станіслаў Зась.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.