ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2021, 10:26

Лукашэнка: заходнія санкцыі - гэта іх бяссілле, і мы ім гэта пакажам

У час рабочай паездкі
У час рабочай паездкі

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне Захадам санкцый супраць Беларусі сведчыць аб яго бяссіллі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведваючы Свіслацкі раён, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці. "Які будзе ВРП пасля гэтых ашалелых санкцый на канец года? Мы ж рыхтаваліся да гэтага, ведалі, што пагражае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ніякага прасядання ні на адным прадпрыемстве быць не павінна. "Мы гэтым нягоднікам па той бок мяжы павінны паказаць, што іх санкцыі - гэта іх бяссілле. І мы гэта зробім", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай малочнатаварнай фермы "Бортнікі" прадпрыемства "Ханчыцы-Нёман". Тут кіраўніка дзяржавы таксама праінфармавалі аб развіцці Свіслацкага раёна, расказалі аб праблемах рэгіёна і яго перспектывах. Прэзідэнт перакананы, што ўсё ўпіраецца ў дысцыпліну. На прадпрыемствах ёсць прафесіянальныя кадры, якія валодаюць усімі тэхналогіямі, але безгаспадарчасць часам здзіўляе, адзначыў ён.

"Не дай бог вайна - мы б тут усе дуба ўсталі і абаранялі краіну. Чаму цяпер, у адносна мірны час мы не хочам папрацаваць? Усё ж у дысцыпліне. Толькі дысцыпліна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прадпрыемства "Ханчыцы-Нёман" належыць Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман". Сельскагаспадарчая вытворчасць паказвае добрыя вынікі. А вось у галаўнога прадпрыемства ў перспектыве могуць узнікнуць складанасці: у гандлі акцызнымі таварамі заўсёды высокая канкурэнцыя і краіны ўсяляк спрабуюць абараніць свае рынкі. Гэта адна з прычын, чаму Беларусь абвінавачваюць у кантрабандзе цыгарэт.

"Рыхтуюцца да таго, каб неяк абараніцца ад гандлю цыгарэтамі (ад імпарту. - Заўвага БЕЛТА). Гэта ж акцызныя тавары, прамы даход у бюджэт. Таму і палякі, і літоўцы, і ўкраінцы, і расіяне спрабуюць абараніць свой рынак, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму цяпер паднялі крык, што мы іх кантрабандай завалілі. Дык змагайцеся супраць кантрабанды, як мы змагаемся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі