Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 20:12

Лукашэнка - Захаду: вы самыя сапраўдныя агрэсары!

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад з'яўляецца самым сапраўдным агрэсарам у канфлікце з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы мяне папракаеце ў тым, што я агрэсар. А вы хто? Вы ж туды зброю пастаўляеце. Вашых наёмнікаў там 20 тысяч перавярнулася, у тым ліку з Францыі. Вы самыя сапраўдныя агрэсары!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, заўважыў Прэзідэнт, Беларусь ні тэхнікай, ні жывой сілай не ваюе ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што з беларускай тэрыторыі былі нанесены ўдары па ваенных аб'ектах Украіны, але гэта было зроблена ў прэвентыўных мэтах. "Навошта развярнулі на граніцы чатыры дывізіёны? Навошта вы нацэліліся супраць нас? - спытаў ён. - Вы хочаце сказаць, што я павінен быў сядзець і чакаць, пакуль на галаву беларускаму народу ракеты пачнуць падаць? Не".

"Я падтрымліваю Расію ў тым, што яны вас апярэдзілі. Калі б ваенныя Расіі прамаргалі гэты момант, яны вымушаны былі б сустрэць масіраваны ўдар з боку войскаў НАТА - не Украіны. Цяпер не Украіна ваюе, цяпер вы там ваюеце: вашы наёмнікі і ваша зброя. Дык вы ж яшчэ большыя агрэсары, чым я", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь прымае ўдзел у расійскай аперацыі, але яе роля заключаецца толькі ў прыкрыцці тылу. "Мы да гэтага часу гаворым: так, мы ўдзельнічаем у аперацыі. Але якім чынам: мы закрылі захад, паўднёвы захад Беларусі, каб вы адтуль не ўдарылі ў спіну рускім. Вось наш удзел. Так, мы лячылі раненых, загінулых людзей прымалі на тэрыторыю Беларусі. Мы лякарствы перадавалі і перадаём і ўкраінцам, і расіянам. Гэта наш удзел у гэтай аперацыі. Мы людзей не забіваем", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі