Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2023, 11:41

Лукашэнка: Захад спрабуе выкарыстоўваць супраць Беларусі Украіну, але яна пакуль трымаецца

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад спрабуе выкарыстоўваць супраць Беларусі Украіну, але яна пакуль трымаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ важней. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне ўражвае і прыемна здзіўляе - Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хоць яе актыўна падштурхоўваюць нашы заходнія суседзі. Таксама ведаеце хто", - заявіў Прэзідэнт.

"Таму даводзіцца вытрымаць гэты час. Але тое, што мы вытрымаем, мінулы 2022 год гэта паказаў. Тут мы з вамі аднолькавай пазіцыі прытрымліваемся, словам, ёсць аб чым пагаварыць. Абмяркуем пытанні", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі